Прадстаўляем вашай увазе тое, як у мінулым годзе мы далучыліся да літоўцаў, каб разам узяць удзел у мітынгу памяці герояў студзеня 1991 года. Гэта быў важны момант салідарнасці, супольнай памяці і павагі да тых, хто аддаў жыццё за свабоду і дэмакратыю.
А сёння а 19:30 запрашаем вас зноў далучыцца да літоўцаў і прыйсці з нашымі нацыянальнымі сцягамі і разам ушанаваць памяць герояў. Месца сустрэчы — ля Сейма Літоўскай Рэспублікі Памяць аб’ядноўвае. Салідарнасць мацнейшая за страх.
Свабода, аплачаная мужнасцю. Дзень абаронцаў свабоды Літвы. Вільня. 2025’01’12 Воля ніколі не даецца лёгка. 34 гады таму, у студзені 1991-га, тысячы літоўцаў выйшлі абараняць сваю незалежнасць. Яны стаялі ля вогнішчаў, спявалі песні, ст…