Да ўчорашняга мітынгу памяці герояў Незалежнасці Літвы далучыўся музыкант Андрус Мамантавас (Andrius Mamontovas)
Асабліва важна, што Андрус Мамантавас у 2020 годзе адкрыта падтрымаў беларусаў у іх імкненні да свабоды і вызвалення ад дыктатуры. Яго прысутнасць стала знакам салідарнасці, падтрымкі і супольнасці каштоўнасцяў.
12 студзеня, беларусы традыцыйна далучыліся да літоўцаў на Плошчы Незалежнасці ў Вільнюсе на акцыі памяці герояў і ахвяр студзенскіх падзей 1991 года ў Літве…