НЯДЗЕЛЬНЫ МІТЫНГ САЛІДАРНАСЦІ Сёння а 12:00 на плошчы Вінцаса Кудзіркі адбудзецца традыцыйны нядзель…

НЯДЗЕЛЬНЫ МІТЫНГ САЛІДАРНАСЦІ

Сёння а 12:00 на плошчы Вінцаса Кудзіркі адбудзецца традыцыйны нядзельны мітынг салідарнасці з палітвязнямі.

У межах мітынгу мы хочам нагадаць грамадскасці пра справу Гжэгожа Гавела — грамадзяніна Польшчы, каталіцкага манаха ордэна кармелітаў, які ў верасні 2025 года быў затрыманы ў Беларусі, абвінавачаны ў “шпіянажы” і прызнаны палітычным вязнем.

Пры ператрусе ў Гжэгожа былі знойдзены асабістыя рэчы, ружанец і рэлігійныя абразкі. Польскі бок падкрэслівае, што манахі не выкарыстоўваюцца спецслужбамі для разведвальнай дзейнасці, а сам арышт называе правакацыяй і ўзяццем закладніка.

Лукашысцкі рэжым наўмысна затрымлівае грамадзян іншых дзяржаў, выкарыстоўваючы іх як інструмент палітычнага гандлю і шантажу. Гэта чарговы доказ таго, што ў Беларусі няма ні права, ні справядлівага суда.

Мы выходзім, каб сказаць:

палітвязні — не забытыя
закладнікі — не разменная манета
свабода — не злачынства

Далучайцеся!
Разам — мацней!

Нядзеля 18 студзеня
12:00
Плошча Вінцаса Кудзіркі