Вялікая сустрэча з Паўлам Севярынцам у Вільні 22 студзеняМесяц таму палітык, пісьменнік і публіцыст …

Вялікая сустрэча з Паўлам Севярынцам у Вільні 22 студзеня

Месяц таму палітык, пісьменнік і публіцыст быў вызвалены з гарадзенскай турмы і прымусова дэпартаваны з Беларусі. Агулам за жыццё Павел правёў у лукашэнкаўскай няволі больш за 11 гадоў.

Севярынец – аўтар 13 кніг, мноства артыкулаў і вершаў. Апошнія 5,5 гадоў Паўла дома чакалі жонка Вольга і сын Францішак. Цяпер яны разам у Вільні і запрашаюць на сустрэчу.

КЛЮЧ ДА БЕЛАРУСІ

Нас вывезлі з Беларусі і захлопнулі дзверы.
Але ў нас ёсць ключ.
Мы ведаем, як адчыніць краіну.
Мы ведаем, як узламаць імперыю.

Дзеля чаго беларусы сядзяць у турме?
Дзеля чаго беларусы апынуліся на эміграцыі?
Удар у сэрца
Беларускае трыадзінства
Беларускае святло

Павел падзеліцца сваімі развагамі, адказамі на пытанні і творчымі планамі.

22 студзеня, чацвер, 18:00.
Віленскі дом нацыянальных аб’яднанняў, Raugyklos g. 25, заля на 2 паверсе.
Уваход вольны. Запрашаем!

На сустрэчы будзе магчымасць атрымаць каляндар і паштоўкі Паўла за данат наяўнымі.

Удзельнікаў, блогераў і медыя ветліва просім не здымаць гледачоў на фота і відэа, каб у нас была бяспечная атмасфера.

Сустрэча арганізаваная Віленскім гарадскім беларускім клубам “Сябрына”