Літоўская паліцыя прымусова даставіць у суд прарасійскага актывіста
Лаўрынас Рагельскіс праігнараваў папярэдняе пасяджэнне, таму сёння канвой мусіць даставіць яго на слуханні сілай.
Блогера, які фігуруе ў справаздачах Дэпартамента дзяржаўнай бяспекі, судзяць за распальванне нянавісці да яўрэяў і беларусаў, а таксама за знявагу мемарыяла ахвярам рэжыму Лукашэнкі.
Сам працэс цягнецца з 2022 года: абвінавачаны наўмысна зацягвае час, патрабуючы перакладу на рускую мову (хоць размаўляе па-літоўску) і завальваючы суд дзіўнымі хадайніцтвамі.
Пракурор просіць для яго штраф, забарону на карыстанне сацыяльнымі сеткамі і амаль два гады абмежавання волі з нашэннем электроннага бранзалета.
https://www.lrt.lt/naujienos/lietuvoje/2/2812007/prorusiskas-aktyvistas-laurynas-ragelskis-bus-atvesdintas-i-teisma
Policijai nepavyko Ragelskio atvesdinti į teismą: „Pabėgo iš namų“
Vilniaus policijos pareigūnams nepavyko į teismo posėdį antradienį atvesdinti viešos vietos išniekinimu kaltinamo prorus…