Загінуў беларускі добраахвотнік Аляксей Лазараў. Малады актывіст і палітык, удзельнік парламенцкіх в…

Загінуў беларускі добраахвотнік Аляксей Лазараў. Малады актывіст і палітык, удзельнік парламенцкіх выбараў 2019 года ў складзе Моладзевага блока, ён далучыўся да абаронцаў Украіны ў першыя дні поўнамаштабнага ўварвання.

Ужо падчас вайны Лазараў пабраўся шлюбам з добраахвотніцай Веранікай Яновіч. А напачатку 2025 года вярнуўся ў шэрагі Узброеных сілаў Украіны.

Аляксей Лазараў загінуў пад абстрэлам 20-га студзеня 2026-га.

Ён быў кармільцам у сям’і, якой цяпер патрэбная падтрымка. Вы можаце паўдзельніцаць, перавёўшы грошы на Revolut: https://revolut.me/maksimadelberg. Ці праз BLIK, калі вы знаходзіцеся ў Польшчы: +48518074897.