МІТЫНГ ПРЫСВЕЧАНЫ ДНЮ АДЗІНСТВА ЎКРАІНЫ 164-ы Панядзелкавы мітынг адбудзецца 22 студзеня а 18:30 на …

МІТЫНГ ПРЫСВЕЧАНЫ ДНЮ АДЗІНСТВА ЎКРАІНЫ

164-ы Панядзелкавы мітынг
адбудзецца 22 студзеня а 18:30 на Кафедральнай плошчы, каля помніка Вялікаму князю літоўскаму Гедыміну

Мітынг прысвечаны Дню адзінства Ўкраіны — дню салідарнасці і супольнай барацьбы за свабоду. Сёння, калі Расія вядзе вайну супраць Украіны, адзінства азначае яднанне ўсіх украінцаў свету і салідарнасць сяброў Украіны. Сіла — ў адзінстве.

Падчас мерапрыемства будзе сфармаваны ланцуг адзінства, які сімвалізуе агульную барацьбу з татальным злом і пастаянную падтрымку Украіны да канчатковай перамогі.

Удзельнікі Панядзелкавага мітынгу:

Ольга Нікітчэнка — Пасол Украіны ў Літве
Наталля Шэртвітэне — старшыня Віленскай украінскай супольнасці
Ганна Доўбач — псіхолаг, культуралог, грамадская актывістка

Чацвер 22 студзеня
18:30
Кафедральная плошча