22 студзеня (чацвер) а 19:00 у прасторы Золак адбудзецца прагляд і абмеркаванне з культуролагам Максімам Жбанковым фільма “Дзікае паляванне караля Стаха” (1979).
Фільм называюць першым трыллерам у гісторыі ўсяго савецкага кінематографа
Аўтарам сцэнару быў Уладзімір Караткевіч, хоць фільм значна адрозніваецца ад культавай аповесці
Працягласць: 130 хв / рэйтынг IMDb: 6.7
Гэты прагляд — частка адукацыйнага праекту дзе вядомы беларускі кінакрытык расказвае і паказвае свой “залаты спіс” (усяго 12 стужак) беларускага кіно: цікавосткі, культуралагічны бэкграўнд на фоне сусветнага кінематографа і шмат што яшчэ. Пасля прагляду адбываюцца рэфлексіі гледачоў і адказы на пытанні.