Сябры, у суботу 31 студзеня ў 13-00 запрашаем вас на экскрусію “Паўстанцы 1863 г.” па знакамітых віл…

Сябры, у суботу 31 студзеня ў 13-00 запрашаем вас на экскрусію “Паўстанцы 1863 г.” па знакамітых віленскіх могілках Росы да пачатку паўстаньня 1863 г. ў Вільні і дня народзінаў Кастуся Каліноўскага.

У мінулыя выходныя на могілках Росы, дзе з 2019 г. пахаваны сам Каліноўскі і яшчэ 20 паўстанцаў, пакараных сьмерцю ў 1863 -1864 гадах у Вільні, адбыліся агульныя памятныя мерапрыемствы.

Але ці добра мы ведаем гэтых людзей, іх гераічных жыцьцёвы чын? Ці ведаеце, хто яшчэ з паўстанцаў ды іх семьяў пахаваны на могілках Росы, хто не дажыў да паўстаньня, але пасьмяротна натхняў паўстанцаў, а хто з нашых знакамітых землякоў і чаму сьвядома ўнікаў удзелу ў паўстаньні. Зрэшты рэшт, ці ведаеце, як паўстанцкія сувязныя выкарыстоўвалі самі гэтыя могілкі? Прапаную вам запоўніць гэтыя прабелы на нашай невялічкай, але зьмястоўнай экскурсіі.

Рэгістрацыя на экскурсію ў гугл-форме.

Збор ля галоўнай ўваходнай Брамы могілак Росы (з боку Rasų g.) у 13-00.

Мемарыяльная экскурсія праводзіцца за вольныя ахвяраваньні! Далучайцеся!