Беларусы з усяго свету падтрымалі ініцыятыву ў Кіеве Пункт нязломнасці дапамагае людзям перажыць ад…

Беларусы з усяго свету падтрымалі ініцыятыву ў Кіеве

Пункт нязломнасці дапамагае людзям перажыць адключэнні святла, сувязі і вады праз расейскія абстрэлы. Там можна наладаваць тэлефон, сагрэцца, атрымаць медычную дапамогу і адчуць салідарнасць. Валанцёрка Алена Жаркевіч піша, што падчас усталявання намёту чула шмат слоў падтрымкі і ўдзячнасці беларусам

Ноч. Кіеў. А мы тут – у пункце Нязломнасці. Хачу проста сказаць: дзякуй. Дзякуй усім, хто далучыўся. Дзякуй за разуменне таго, што адбываецца. Дзякуй за салідарнасць і за спачуванне. Беларусы, вы крутыя. Сапраўды. Я вельмі добра разумею, што не ўсе могуць прыехаць фізічна. Але я бачу і адчуваю, колькі людзей нас падтрымала – словам, справай, фінансамі і нават проста думкамі. І гэта мае вялікае значэнне

Беларусы Вашынгтона, Канады, Польшчы, Літвы, Нямеччыны… Я не магу пералічыць усіх, бо нас шмат. Простыя людзі, са сваімі справамі, праблемамі і цяжкасцямі – вы проста ўзялі і далучыліся. Вы неверагодныя. Дзякуй вам


— піша Алена Жаркевіч

Асабліва яна ўдзячная беларусам, якія цяпер у Беларусі, але падтрымліваюць маральна.

Падрабязнасці — па спасылцы