КАНЦЭРТ-КВАТЭРНІК МАКСІМА ШЧАРБІНЫУ гэтую суботу 31 студзеня а 19:00 запрашаем вас на камерны канцэр…

КАНЦЭРТ-КВАТЭРНІК МАКСІМА ШЧАРБІНЫ

У гэтую суботу 31 студзеня а 19:00 запрашаем вас на камерны канцэрт-кватэрнік нашага сябра, Максіма Шчарбіны, дзе мы ненадоўга выйдзем з напружанай рэальнасці і дазволім сабе проста пабыць разам.

Гэтым вечарам не будзе цяжкіх песень. Гэта будзе максімальна добры, цёплы і ўтульны кватэрнік — з музыкай, вершамі і размовамі пра новае.

Што вас чакае:

• новая песня на верш расстралянага паэта Міхася Чарота
• шмат новых вершаў, напісаных за апошнія паўгода — пра перамены, шлях і ўнутраныя пошукі
зімовыя песні, якія раней тут не гучалі
• і, вядома, ужо знаёмыя мелодыі

На Spotify у Максіма ўжо ёсць дзве песні, і зусім хутка з’явяцца яшчэ дзве — менавіта іх мы таксама пачуем на кватэрніку. Калі хочаце, можаце паслухаць загадзя і ўспомніць любімыя радкі.

Данаты вітаюцца!
Кожны данат — гэта падтрымка музыкі, слова і жывой сустрэчы.

Прыходзьце, каб пабыць у музыцы, словах і цішыні — разам!

Субота 31 студзеня
19:00
Беларускі Замак,
Naujoji Riovonių 10