Сёння мы віншуем захавальніцу Беларускага Замка, фею самых смачных сняданкаў, абедаў і вячэр, чалавека з вялікім сэрцам і цёплымі рукамі
Дзякуй табе за ўтульнасць, клопат, пах свежай кавы і стравы, у якіх заўсёды ёсць нешта большае, чым проста інгрэдыенты — любоў і падтрымка. Дзякуй за тое, што Замак жыве, дыхае і сагравае дзякуючы табе.
Жадаем табе здароўя, радасці, натхнення, лёгкіх дзён і ўдзячных людзей побач. Няхай усё добрае, што ты дорыш іншым, вяртаецца табе сторыцаю