Сябры, днямі сьвяткавалася 280-я гадавіна нашага знакамітага земляка Тадэвуша Касьцюшкі, нацыянальна…

Сябры, днямі сьвяткавалася 280-я гадавіна нашага знакамітага земляка Тадэвуша Касьцюшкі, нацыянальна героя вольнай Беларусі, Польшчы, ЗША, кіраўнік вызвольнага паўстаньня 1794 году, але сам Касьцюшка ня меў дачыненьня да Вільні, хоць і мае тут аднайменную вуліцу. Але тут жылі і дзейнічалі яго паплечнікі і пасьлядоўнікі, паўстанцы 1794, 1831, 1863 гадоў. Таксама тут можна згадаць Шымана Канарскага і паўстаньне 1838 года, якое не адбылося.

У сядзібе вядомага кампазытара і колішняга паўстанца 1794 года Міхала Клеафаса Агінскага ёсьць камень з надпісам “Ценям Касьцюшкі”, такі ж верш ёсьць у іншага паўстанца Францішка Багушэвіча.

Запрашаем вас у гэтую нядзелю 8 лютага на экскурсію “Ценям Касьцюшкі”: паўстанцы ў Вільні, вядомыя і невядомыя, дзе мы згадаем некаторыя імёны паўстанцаў з розных паўстаньняў, цікавыя факты зь іх жыцьця ды месцы, зь імі зьвязаныя.

Рэгістрацыя на экскурсію ў гугл-форме.

Збор ля Вострай Брамы (звонку) у 14-00.

Мемарыяльная экскурсія праводзіцца за вольныя ахвяраваньні! Далучайцеся!