СВЯТОЧНЫ КАНЦЭРТ ЛЯВОНА ВОЛЬСКАГА І ПАЎЛА АРАКЕЛЯНА
А ў нас для вас дзве супернавіны!
Навіна №1 У суботу, 14 лютага, у віленскім бары Paviljonas з святочнай праграмай да Дня святога Валянціна дуэтам выступяць Лявон Вольскі і Павел Аракелян!
Музыка, словы і атмасфера, створаныя для вечара пра каханне
Навіна №2 Для супольнасці Dapamoga дзейнічае спецыяльны прыемны кошт — 15 €.
Для тых, хто хоча правесці гэтае святочнае спатканне ў кампаніі выдатных музыкаў і атрымаць білет па спецыяльнаму кошту, калі ласка, запоўніце форму.
З тымі, хто запоўніў форму, на працягу некалькіх дзён звяжацца сам Святы Валянцін і распавядзе ўсе падрабязнасці атрымання білета.
Каханне, музыка і добрыя людзі — што можа быць лепш?