Пасля двух з паловай гадоў перапынку ў Вільню вяртаецца легенда беларускай рэггі — Botanic Project!…

Пасля двух з паловай гадоў перапынку ў Вільню вяртаецца легенда беларускай рэггі — Botanic Project!

14 лютага ў Pub Alaus Namai музыкі прадставяць двухгадзінны сольны канцэрт для сапраўдных аматараў жывай музыкі.

Botanic Project — гэта жывая музыка і гісторыя. У 2021 годзе група пакінула Беларусь, працягнула шлях у Кіеве, а пасля пачатку вайны пераехала ў Польшчу. Нягледзячы на выпрабаванні, музыкі захавалі сваю цэльнасць, унікальнае гучанне і свабоду.

За 20 гадоў існавання: сотні канцэртаў, выступы на фестывалях ЕС, 12 альбомаў і пастаянны творчы рух.

Што чакае на канцэрце:
1⃣ Прэзентацыя новага альбома «Флэшбэк»
2⃣ Лепшыя кампазіцыі розных гадоў
3⃣ Асаблівы блок пра Боба Марлі (у 2026 — 80 гадоў)

Гук, святло, атмасфера — на высокім узроўні. Гэты вечар пра музыку, свабоду і сапраўднае шчасце.

14 лютага | Pub Alaus Namai, A. Goštauto g. 8, Вільня | 18:30

Білеты, можна набыць тут: https://fienta.com/lt/botanic-project альбо на ўваходзе перад канцэртам.