У чаканні сустрэчы з Паўлам Севярынцам у Беларускім ЗамкуУжо заўтра — у пятніцу, 13 лютага, а 19:00 …
12.02.2026Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе

У чаканні сустрэчы з Паўлам Севярынцам у Беларускім Замку
Ужо заўтра — у пятніцу, 13 лютага, а 19:00 — у Замку адбудзецца сустрэча з
Паўлам Севярынцам — лідарам Беларускіх Хрысціянскіх Дэмакратаў, былым палітвязнем і адным з самых вядомых дзеячаў беларускага руху.
Пакуль мы рыхтуемся да размовы, нашы актывісты ўжо склалі спіс пытанняў, якія хацелі б абмеркаваць:
Пытанні да Паўла Севярынца:
1. Чый Крым?
2. Ці паўплывалі гады за кратамі, жудасныя ці выключныя абставіны на Вашу сённяшнюю пазіцыю і дзеянні?
3. Навошта казаць пра загадзя не здзяйсняльныя рэчы — напрыклад, пра аб’яднанне Пазняка і Калеснікавай?
4. Вакол чаго або каго могуць аб’яднацца беларусы: вакол чалавека, партыі ці вакол ідэі?
5. Хто сёння з’яўляецца лідарамі дэмакратычнай апазіцыі і мае рэальны ўплыў сярод беларусаў?
6. Ці лічыце Вы вартым прыслухоўвацца да людзей, якія не ведаюць, чый Крым, і лічаць старога вусатага блазна сумленным і ўмоваздольным? (Хацелася б пачуць не фармальны адказ, а асабістую пазіцыю.)
7. Беларусь — краіна хрысціянская. Ці плануеце Вы пашыраць кола сваіх прыхільнікаў, ці Вам камфортна ў межах БХД?
8. Калі крыху памарыць: якія крокі прывядуць да дэакупацыі Беларусі і што пры гэтым павінны рабіць беларусы ў замежжы і ўнутры краіны?
Вы таксама можаце далучыцца да фарміравання спісу пытанняў. Пакідайце свае пытанні ў каментарыях да гэтай публікацыі.
Чакаем на шчырую і адкрытую размову!
Жыве Беларусь!