Навіны мі-мі-мі з Беларускага Замка! У нас з’явіўся новы жыхар — вусаты і хвастаты Кастусь Гісторыя…

Навіны мі-мі-мі з Беларускага Замка!

У нас з’явіўся новы жыхар — вусаты і хвастаты Кастусь

Гісторыя яго з’яўлення вельмі кранальная. У сярэдзіне студзеня сябры Dapamoga знайшлі яго замерзлага на вуліцы. Маленькага героя абагрэлі, апрацавалі і перадалі ў цёплыя рукі жыхароў Замка.

А адбылося гэта 2 лютага — у дзень нараджэння Кастуся Каліноўскага. Таму выбар імя зусім не выпадковы

Цяпер Кастусь — паўнавартасны гаспадар Замка: даследуе калідоры, кантралюе кухню і дорыць нам штодзённую порцыю пяшчоты і ўтульнасці

Дзелімся прыгожымі фота з нашым чацвераногім сябрам.

Калі ў вас ёсць магчымасць дапамагчы кормам або ласункамі для Кастуся — будзем вельмі ўдзячныя

Мяу