Дарагія сябры Сёння мы звяртаемся да вас з просьбай аб падтрымцы блізкага для Dapamoga чалавека — жу…
14.02.2026Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе

Дарагія сябры
Сёння мы звяртаемся да вас з просьбай аб падтрымцы блізкага для Dapamoga чалавека — журналісткі і маці трох дзетак Алены Дубовік (Шчарбінскай).
Алена апынулася ў складанай фінансавай сітуацыі праз нядобрасумленных арэндадаўцаў. Замест спакойнага і бяспечнага жыцця для сябе і дзяцей яна атрымала стрэс, нечаканыя выдаткі і неабходнасць тэрмінова вырашаць юрыдычныя пытанні.
Алена — чалавек з вялікім сэрцам, прафесіяналка, якая шмат гадоў працавала для беларусаў, падтрымлівала супольнасць, асвятляла важныя тэмы і неаднаразова была побач з Dapamoga. Вось яе дакументальны фільм пра наш Замак.
Сёння дапамога патрэбная ёй самой. Калі ў вас ёсць магчымасць падтрымаць Алену і яе дзяцей фінансава — нават невялікая сума мае значэнне. Гэта дапаможа стабілізаваць сітуацыю і прайсці гэты няпросты перыяд без дадатковых траўмаў для сям’і.
Aliona Shcharbinskaya
LT53 3250 0656 8741 8542
https://revolut.me/alionadbv
Дзякуй кожнаму за спагаду і ўдзел! Жыве Беларусь

Прасіць дапамогі публічна аказалася для мяне складаней, чым я думала — я вырашалася амаль месяц. За чатыры гады эміграцыі я ўжо прызвычаілася, што з усім трэба ўмець спраўляцца самой. Не раскісаць. Не развальвацца на кавалкі. У маім унутраным спісе правілаў быў асобны пункт: не прасіць дапамогі ў неблізкіх людзей.
Але цяпер я прашу.
Я жыву ў Літве пяты год. Адна выхоўваю траіх дзяцей — 13, 11 і 9 гадоў. Увесь гэты час я сама аплочвала жыллё, камунальныя паслугі, школу, ежу, адзенне, лячэнне. Грошай «на запас» у мяне ніколі не было, але і сітуацый, якія патрабавалі б вялікіх тэрміновых выдаткаў, амаль не ўзнікала. І вось — на пятым годзе эміграцыі — гэта здарылася. На мяне падалі ў суд былыя арэндадаўцы кватэры, якую я з дзецьмі здымала тры гады. Працэс ужо распачаты. Паседжанне прызначана на 18 сакавіка.
Дамову арэнды працягвалі штогод. Уладальнікі бывалі ў кватэры, бачылі яе стан. Ніякіх прэтэнзій да мяне не было. Пасля выезду мы падпісалі акт прыёму-перадачы. Праз два дні мне даслалі каштарыс. Пасля маёй адмовы плаціць патэлефанавалі з пытаннем: «Ну а колькі вы можаце? Давайце хаця б 2–3 тысячы». На маю адмову я пачула: «Ну вы ж уцякачка, адна з дзецьмі, навошта вам гэтыя суды».
Пасля чарговай адмовы і маёй просьбы камунікаваць толькі пісьмова я атрымала дасудовую прэтэнзію, а затым — пазоў у суд. Шкода, якую я нібыта нанесла кватэры, ацэненая ў 7 тысяч еўра. У пазове — поўная замена падлог, шпаклёўка і афарбоўка ўсіх сцен, купля новага ложка і крэслаў. Нават аплата працы грузчыкаў: занос матэрыялаў і вынас будаўнічага смецця пасля рамонту. Нібы натуральнага зносу ўвогуле не існуе. Самы дарагі пункт — поўны рамонт сцен. Пры гэтым пра сцены ў акце прыёму-перадачы няма ні слова.
Дэпазіт у 500 еўра мне не вярнулі.
Спачатку я крыху ўпала ў адчай і задавалася пытаннем: калі гэта ўжо скончыцца і можна будзе проста спакойна пажыць? А потым я пачала атрымліваць гісторыі ад беларусаў, якія жывуць у Літве і Польшчы. І аказалася, што гісторый, калі арэндадаўцы не вяртаюць дэпазіт або патрабуюць дадатковыя грошы, вельмі шмат. Нібыта патрабаваць нешта ад мігрантаў, якія могуць не ведаць законаў, не мець сродкаў на абарону або проста сіл змагацца, стала правілам. А не выключэннем.
Цяпер я злая. І не хачу дазволіць сваім арэндадаўцам атрымаць нейкія грошы звыш таго, што яны ўжо ў мяне забралі. Для гэтага мне трэба аплаціць адваката, якая будзе абараняць мяне ў судзе. Яе паслугі абыдуцца не менш чым у 4 тысячы еўра. 700 еўра я ўжо аплаціла сама. Далей я не справлюся без дапамогі.
Мне вельмі хочацца выйграць гэты працэс — каб гэтыя людзі больш не ўздумалі выманьваць такія сумы і рабіць рамонт за чужы кошт. Мне вельмі хочацца проста спакойна жыць і выхоўваць дзяцей, а не даказваць у судзе, што я не хадзіла па кватэры з малатком.