Дзякуй самаахвярнай Наталлі Калегавай і цудоўнай камандзе віленскага “Замку” за цёплую сустрэчу ўчора ўвечары!
Людзі, у кожнага з якіх за плячыма галівудская гісторыя пра змаганне, турму, уцёкі, выжыванне і каханне.
Тры дзясяткі пытанняў пра Беларусь, цяжкасці жыцця ў выгнанні, надзею на перамогу і Бога.
Мы – разам. І Беларусь жыве – нягледзячы ні на што!