ВЕЧАР УСІХ, ХТО ЛЮБІЦЬ І КАХАЕ У ЗАМКУЛюбоў і каханне — гэта не толькі кветкі і цукеркі… Гэта гістор…

ВЕЧАР УСІХ, ХТО ЛЮБІЦЬ І КАХАЕ У ЗАМКУ

Любоў і каханне — гэта не толькі кветкі і цукеркі… Гэта гісторыі, паэзія, кіно, музыка, таямніцы і крыху драмы

У нядзелю 15 лютага а 17:00 запрашаем вас на паэтычны вечар, дзе кожны ахвотны зможа падзяліцца сваім любімым вершам пра каханне і не толькі

Калі маеце ідэі наконт верша і хочаце выступіць публічна — смела пішыце нашаму Святому Валянціну @sviatyvaliantsin

А пасля мы запрашаем усіх далучыцца да святочнага квіза, у якім вас чакаюць:

рамантычныя пытанні
культавыя гісторыі кахання
вядомыя мелодыі
і нават нечаканыя павароты лёсу

Збірайце каманду, апранайцеся ў чырвонае ці ружовае і прыходзьце праверыць, ці сапраўды ваша сэрца ведае ўсё пра каханне

На святочным вечары будзе працаваць тэматычны бар з аўтарскімі кактэйлямі ад найлепшага беларускага бармэна Вільні — Сяргея

І, канешне, прыносьце з сабой пачастункі — падзелімся цеплынёй і салодкімі радасцямі разам.

Будзе цёпла. Будзе эмацыйна. Будзе цікава. Чакаем вас

Нядзеля 15 лютага
17:00
Беларускі Замак,
Naujoji Riovonių 10