Заўтра, 15 лютага ў 12:00, сустракаемся на плошчы Вінцаса Кудзіркі на традыцыйным нядзельным мітынгу салідарнасці.
Сёння мы адзначаем Дзень Святога Валянціна — свята любові, цеплыні і блізкасці. Але для тысяч беларускіх сем’яў гэтае свята праходзіць у разлуцы.
Каханыя разлучаныя кратамі, этапамі, турэмнымі сценамі і межамі. Мужы і жонкі, бацькі і дзеці, браты і сёстры — вымушаныя сустракаць святы на адлегласці.
Дыктатарскі рэжым крадзе не толькі свабоду. Ён крадзе абдымкі. Крадзе сустрэчы. Крадзе сумесныя святы.
Мы выходзім, каб нагадаць:
Любоў мацнейшая за страх! Салідарнасць мацнейшая за рэпрэсіі! Ніхто не павінен быць забыты!
Пакуль блізкія людзі разлучаныя — мы будзем разам. Пакуль ёсць палітвязні — мы будзем выходзіць.