Сябры, у падтрымку лірычнага рамантычнага канцэрту Лявона Вольскага і Паўла Аракеляна на Дзень сьвят…

Сябры, у падтрымку лірычнага рамантычнага канцэрту Лявона Вольскага і Паўла Аракеляна на Дзень сьвятога Валянціна ў Вільні прапануем вам перад канцэртам у суботу 14 лютага далучыцца да экскурсіі “Віленскія валянцінкі: рамантычныя гісторыі Вільні”. Мы крыху пройдземся па цэнтры ды згадаем рамантычныя і трагічныя гісторыі каханьня, якія памятаюць старыя камяніцы і брукаваныя вулачкі гэтага горада.

Пачатак экскурсіі ў суботу 14 лютага ў 13-00.

Рэгістрацыя праз гугл-форму.

Месца пачатку будзе дасланае на пакінутыя пры рэгістрацыі кантакты.

Экскурсія праводзяцца за ахвяраваньні!

Далучайцеся!

Нагадаем, канцэрт на Дзень сьвятога Валянціна ў Вільні 14 лютага адбудзецца ў Paviljonas (Pylimo g. 21B, Vilnius). Доўгачаканая сустрэча, непаўторны дуэт з песьнямі пра каханьне. Лірычны настрой, які кранае сэрца, і нікога не пакідае раўнадушным. Толькі адзін вечар, які нельга прапусьціць!

Квіткі тут.

Пасьпяшайцеся, колькасьць мейсцаў абмежаваная.