«Будучыня краіны пачынаецца з дзяцей — сёння вы дапамагаеце ім расці, а заўтра яны будуць ствараць Б…

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

«Будучыня краіны пачынаецца з дзяцей — сёння вы дапамагаеце ім расці, а заўтра яны будуць ствараць Беларусь, у якой жыць нам усім»

У дзень настаўнікаў Святлана Ціханоўская павіншавала беларускіх настаўнікаў і настаўніц са святам і выказала падзяку за іх працу:
«Сёння я хачу сказаць вам такое простае, але вельмі важнае слова — дзякуй! Настаўнік — гэта значна больш, чым прафесія. Гэта чалавек, які можа дапамагчы дзіцяці паверыць у сябе, не баяцца памыляцца, задаваць пытанні і шукаць свой шлях, мець уласнае меркаванне і паважаць меркаванне іншага чалавека. 

Я ведаю, што сёння быць настаўнікам у Беларусі няпроста. І тым больш каштоўна, што вы працягваеце рабіць галоўнае — вучыць дзяцей.

Будучыня краіны пачынаецца з дзяцей. Сёння вы дапамагаеце ім расці, а заўтра яны будуць ствараць Беларусь, у якой жыць нам усім.

З Днём настаўніка!»