Разам са Святланай Ціханоўскай беларусаў віншавалі з Новым годам Марыя Калеснікава, Павел Севярынец і Павел Латушка
Як стала вядома @NashaNiva, Сяргей Ціханоўскі ў дзень запісу відэазвароту акурат быў у авіяпералёце, а Алесь Бяляцкі злёг з цяжкім грыпам.
Сам запіс планаваўся на сярэдзіну снежня, але давялося перанесці яго на канец месяца, калі стала вядома пра нечаканае вызваленне палітвязняў. Арганізатары пастараліся сабраць іх разам: удалося 27 снежня. У выніку на мантаж звароту заставаліся лічаныя гадзіны. На шчасце, Ціханоўская заўсёды запісваецца з першага дубля.
І яшчэ з рэалій нашага жыцця: Павел Севярынец пакуль не набыў гарнітура, там запісваўся ў пінжаку Франака Вячоркі.