Святлана Ціханоўская — пра вызваленне 20 палітвязняў: «Я шчыра радая за 20 чалавек і іх сем’і, якія …

Святлана Ціханоўская — пра вызваленне 20 палітвязняў: 

«Я шчыра радая за 20 чалавек і іх сем’і, якія напярэдадні Новага года зноў могуць быць разам. Гэтыя людзі ніколі не павінны былі апынуцца за кратамі. І ніякія прымусовыя «пакаянні» і прызнанні віны не робяць іх вінаватымі. 

«Памілаванне» — гэта толькі першы крок. Людзі выйшлі з-за кратаў пасля незаконнага зняволення, і цяпер ім патрэбныя спакой, час і ўмовы для аднаўлення. Важна, каб ніхто з вызваленых не сутыкнуўся з новым ціскам і пагрозамі. 

У беларускіх турмах дагэтуль застаюцца сотні палітвязняў. Сярод іх — людзі з цяжкімі хваробамі, людзі сталага веку, маці і бацькі маленькіх дзяцей. Кожны з іх чакае свайго шанцу вярнуцца дадому. Кожны павінен быць вызвалены, а рэпрэсіі — спыненыя».