Салідарнасць — гэта…20 снежня адзначаецца Міжнародны дзень салідарнасці. Для беларусаў салідарнасць — гэта не проста слова. Гэта дзеянні, якія мы робім кожны дзень, калі бачым патрэбу, чужы боль ці несправядлівасць. Часцей за ўсё — гэта тое, што мы робім і нават не звяртаем на гэта ўвагі.
Таму сёння лепшы дзень узгадаць пра беларускую салідарнасць і нагадаць адно аднаму, што менавіта яна трымае нас разам і дае надзею.
Святлана Ціханоўская: «Беларуская салідарнасць заўсёды здзіўляе і натхняе. Калі мы бачым боль або патрэбу, нашыя людзі аб’ядноўваюцца адразу без словаў і заклікаў. Я захапляюся кожным, хто знаходзіць час і сілы дапамагчы іншаму. Менавіта так будуецца краіна, у якой хочацца жыць».