Сёння свой дзень народзінаў адзначае палітвязень Эдуард Пальчыс.Актывіст блогер і гісторык па адукац…

Сёння свой дзень народзінаў адзначае палітвязень Эдуард Пальчыс.

Актывіст блогер і гісторык па адукацыі, які вельмі добра разумеў важнае месца гісторыі ў нацыянальнай і грамадскай свядомасці, таму займаўся папулярызацыяй нашай гісторыі, у тым ліку стварыў партал 1863x.

За сваю дзейнасць, у тым ліку тэксты, якія папярэджвалі расеізаваных беларусаў перад Расіяй, быў рэпрэсянаваны ў 2010-я. Пальчыс таксама ўдзельнічаў у абароне Курапатаў, арганізацыя БНР-100 ці падтрымка беларускай мовы, якая памірае сярод беларусаў. Яшчэ ў школьныя часы здўельнічаў у расчыстцы сядзібы Ігната Дамейкі на Лідчыне.

Эдуард быў зноў зняволены ў верасі 2020 года і “асуджаны” на 13 гадоў.