На працягу сямі дзён мы ўзгадваем рэпрэсаваных паэтаў.
У Алеся Дудара шмат файных вершаў пра светлую прагрэсіўную будучыню, якая чакае краіну. На жаль, будучыня надыйшла зусім іншая, і зараз тыя пазітыўныя вершы гучаць трагічна. Таму вось вам проста прыгожыя рамантычныя радкі.
Алесь Дудар
Заблудзіла зялёная зорка – Атуманіў яе сусьвет… У зарніц залатой паласе Заблудзіла зялёная зорка.
І вандруе ў срыбрыстай расе І шукае дарогі ў змроку… Заблудзіла зялёная зорка – Атуманіў яе сусьвет.