Сёння, у Дзень маці, мы адзначаем любоў, стойкасць і адвагу маці ва ўсім свеце, у тым ліку і ў Бела…

Сёння, у Дзень маці, мы адзначаем любоў, стойкасць і адвагу маці ва ўсім свеце, у тым ліку і ў Беларусі.

Як мінімум 206 жанчын цяпер знаходзяцца ў зняволенні за сваю адданасць дэмакратыі і праўдзе. Яны разлучаны са сваімі сем’ямі і дзецьмі, але працягваюць змагацца духам, нягледзячы на няволю.

Варта памятаць, што побач з усімі палітзняволенымі – тысячы жанчын, якія штодзень падтрымліваюць сваіх блізкіх. Гэта нябачная, але велізарная праца.

Сёння, калі многія могуць правесці свята побач са сваімі матулямі, мы памятаем пра тых, хто не мае гэтай магчымасці. Калі вы можаце падтрымаць жанчын і сваякоў палітзняволеных сёння і ў любы іншы дзень – калі ласка, зрабіце гэта. Вы можаце купіць прадукты або проста паразмаўляць і быць побач.

Напішыце ліст анлайн жанчынам у зняволенні.
Або станьце Вартаўні_цай і дапамагайце рэгулярна сям’і палітзняволена_й. Гэта можна зрабіць праз наш сайт dissidentby.com або stayrebel.fun (люстэрка асноўнага сайта).