У Дзень маці ўзгадваем гісторыі палітзняволеных жанчын, якія адзначаюць свята за кратамі
14 кастрычніка ў Беларусі адзначаецца Дзень маці. Але для дзясяткаў палітзняволеных жанчын гэта свята гучыць толькі як напамін пра страчанае. Замест дзіцячых галасоў яны чуюць лязгат цяжкіх жалезных турэмных дзвярэй, замест абдымкаў — халодныя сцены камер і пакояў.
У зняволенні цяпер знаходзіцца не менш за 193 палітзняволеныя жанчыны, і многія з іх — маці непаўнагадовых дзяцей. Некаторых пазбавілі волі, калі іх дзеці былі яшчэ немаўлятамі, іншых — змясцілі за краты разам з дзецьмі.
У Дзень маці «Вясна» распавядае гісторыі некаторых палітзняволеных жанчын, якія сустракаюць сваё свята ў месцах няволі.