13.10.1970 г. нарадзіўся Вітольд Ашурак. На жаль, яго імя стала сусветна вядомым толькі пасля яго за…

13.10.1970 г. нарадзіўся Вітольд Ашурак.

На жаль, яго імя стала сусветна вядомым толькі пасля яго забойства. Але памяць пра сябе Вітольд заслужыў пры жыцці, і паспеў зрабіць ён шмат: і грамадскія акцыі, і барацьба за экалогію, і сплавы па Нёману, і музычны фэст. А яшчэ Вітольд з сябрамі аднаўляў помнікі паўстанцам 1863-1864 гг.

Акупанты знішчаюць старыя крыжы, руйнуюць гістарычныя помнікі. Для акупаванага народа захаванне памяці – гэта захаванне сябе. Вось чым займаўся Вітольд: захаваннем Беларусі.

І ў дзень яго народзінаў мы верым: зламаныя крыжы паўстануць зноў, помнікі старым героям будуць адноўлены. І з’явяцца помнікі новым героям. І помнік Вітольду таксама будзе.

Жыве Беларусь!