​​Памежнік Артут Сыракваша – адзін з мноства беларусаў, асуджаных па “справе Гаюна”. Артур служыў на…

​​Памежнік Артут Сыракваша – адзін з мноства беларусаў, асуджаных па “справе Гаюна”. Артур служыў на заставе ў Хойніках. На яго вачах расейскія войскі ўваходзілі на тэрыторыю Украіны з Беларусі.

Ваенкам-камедыянт Крываносаў, вядома ж, раскажа нам, што ўся армія “правільная”, чырвона-зялёная. Але сумленныя людзі ёсць паўсюль, і ў арміі таксама ёсць.

Магчыма, інфармацыя ад вайскоўцаў-памежнікаў была найбольш карыснай, а магчыма і не. Бо каб заўважыць запуск ракеты не трэба быць спецыялістам. І ў Гаюн пісалі розныя людзі, ад вайскоўцаў да святароў.

Акупацыйная ўлада зрабіла ўсё, каб беларусы выглядалі саюзнікамі расейцаў, можа, без зэтак і партрэтаў пуціна на кожнай прыбіральні, але яно і не трэба, дастаткова таго самага “з Беларусі ляцелі ракеты”. Вось толькі людзі – розныя людзі – хацелі дапамагчы ўкраінцам. Усе адчувалі сорам і адказнасць, хтосьці хацеў уратаваць імідж нашай краіны, але гэта было не галоўнае. Проста сумленны чалавек не можа спакойна глядзець, як побач адбываецца злачынства, адно з самых страшных злачынстваў апошніх гадоў.

Зараз Гаюн узгадваюць толькі як чарговую нагоду для крымінальнага пераследу беларусаў. Але гэта была сапраўды важная справа. Можа, адна з самых важных. Яна аб’яднала мноства людзей і выратавала мноства жыццяў. А яшчэ паказала, што сапраўдная Беларусь – гэта не пацучыны рэжым. Давайце ўзгадаем гэта таксама.

Свабоду Артуру Сыраквашу!
Свабоду ўсім палітвязням!
Жыве Беларусь!