26 гадоў таму былі гвалтоўна выкрадзеныя Віктар Ганчар і Анатоль Красоўскі16 верасня 1999 года з ужы…

26 гадоў таму былі гвалтоўна выкрадзеныя Віктар Ганчар і Анатоль Красоўскі

16 верасня 1999 года з ужываннем гвалту былі выкрадзены першы віцэ-спікер Вярхоўнага Савета Беларусі ХІІІ склікання, старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Віктар Ганчар і бізнесмен, грамадскі дзеяч Анатоль Красоўскі.

Паводле сведчання колішняга начальніка мінскага СІЗА № 1 Алега Алкаева, Ганчар і Красоўскі былі выкрадзеныя і расстраляныя па загадзе асобаў, набліжаных да ўлады.

У 2023 годзе у Швейцарыі судзілі былога спецназаўца, які звязаўся з журналістамі і заявіў, што датычны да знікнення палітычных апанентаў Лукашэнкі. Па сцвярджэннях Юрыя Гараўскага, 7 траўня 1999 года ён уваходзіў у склад групы, якая, па загаду заснавальніка САХРу падпалкоўніка Дзмітрыя Паўлічэнкі, выкрала і забіла экс-міністра ўнутраных спраў Юрыя Захаранку, а 16 верасня 1999-га — былога кіраўніка ЦВК Віктара Ганчара і бізнесмена Анатоля Красоўскага.

У 1999—2000 гадах таксама бясследна зніклі журналіст Дзмітрый Завадскі і экс-кіраўнік МУС Юрый Захаранка.