Людзі выйшлі на волю. Яшчэ шмат людзей засталося за кратамі. Чаканне, усмешкі, слёзы. Вось Павел Вінаградаў усміхаецца ў камеру, Галіна Дзербыш тэлефануе дачцэ, Мікола Дзядок са сцягам анархістаў.
І асобна – Мікола Статкевіч на мяжы. Колькі ў ім сілы, колькі мужнасці, колькі годнасці. Колькі свабоды – і зараз, і заўсёды было. Але яго шлях да волі не скончыцца, пакуль не будзе вольнай Беларусь.
Мы разам перажываем розныя эмоцыі. Шчасце за тых, хто выйшаў на волю. Боль за тых, хто застаецца за кратамі. Гонар, вялікі гонар, бо побач з намі – такія людзі. І надзею. Для ўсёй краіны.