Уладзімір Някляеў прысвяціў верш Міколу Статкевічу
Цябе не зламалі! Твой дух на муку не змалолі! Праз турмы, праз краты ты крочыш дарогай да Волі! Па гэтай дарозе гісторыі коціцца кола І крочыць Айчына… Ты верны ёй, рыцар Мікола!
І хай на скрыжалі запісана гэта не будзе: Жалеза, якім катавалі, слязамі Айчына астудзе, Яна твае болі злякуе рукамі матулі, Чырвоную ружу прышпіліць да белай кашулі…