Статкевіч сказаў, што хоча знаходзіцца са сваім народам у любых умовахЛітоўскія журналісты распыталі…

Статкевіч сказаў, што хоча знаходзіцца са сваім народам у любых умовах

Літоўскія журналісты распыталі ў кіраўніка партыі «Народная Грамада» на эміграцыі Яўгена Вільскага, як прайшла ягоная размова ў нейтральнай зоне з лідарам гэтай арганізацыі Міколам Статкевічам, які ў знак пратэсту супраць прымусовай дэпартацыі вярнуўся назад у Беларусь.

Па словах Вільскага, Статкевіч настроены вельмі рашуча, ён разумее сваю ролю і гатовы адыграць яе да канца. Выйсці ён збіраецца толькі тады, калі Беларусь будзе вольная ад улады Лукашэнкі, а цяпер хоча знаходзіцца са сваім народам у любых умовах.

Фізічна 69-гадовы палітык выглядае знясілена, вельмі худы, але духам бадзёры і ўсміхаецца, яго не зламалі.

Беларусам ён прасіў перадаць, каб трымаліся і змагаліся, піша «Наша Ніва».