Вызваленыя 52 палітвязні
Прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа абвясціў, што Беларусь вызваліла 52 палітычных зняволеных, а таксама грамадзян заходніх краін, у тым ліку шэсць грамадзян Літвы.
Паводле яго, сярод вызваленых — «дзеячы апазыцыі, журналісты, удзельнікі пратэстаў і грамадзяне замежных дзяржаў».
«Тое, што адбылося, — гэта велізарны дыпламатычны поспех для Амерыкі і ўсіх нас», — сказаў Наўседа.