​​Кдб паказаў новы шпіёнскі трылер. На жаль, галоўны герой у гэтым дрэнным кіно – рэальны чалавек, м…

​​Кдб паказаў новы шпіёнскі трылер. На жаль, галоўны герой у гэтым дрэнным кіно – рэальны чалавек, малады манах з Кракава Гжэгаж Гавел. Прыехаў, здаецца, да сяброў, і ператварыўся ў “шпіёна”.

Улады Польшчы, вядома ж, занепакоены і асуджаюць. Пацукі атрымалі чарговага закладніка, якіх і так нямала. А мы вось што хацелі б сказаць.

Усе нашы суседзі ведаюць нешта там пра сітуацыю ў Беларусі, ну дыктатура, ну палітвязні. Палякі добра ведаюць і любяць таго ж Пачобута. Але чамусьці ўсе ўпэўнены, што небяспечна ў Беларусі выключна беларусам, ці нейкім вядомым актывістам. Думаюць, што пашпарт іншай краіны абароніць іх.

Не абароніць. Наадварот, зробіць больш каштоўнай здабычай для рэжыму. Каб трапіць за краты, не абавязкова быць Пачобутам. Дастаткова быць палякам.

Ні адна краіна не будзе марнаваць сродкі на кампанію “паважаныя грамадзяне, не трэба ездзіць у Беларусь, гэта небяспечна”. Давядзецца нам. 

Таму, шаноўныя беларусы, не запрашайце зараз нікога ў Беларусь. А калі ваш сябар ці сяброўка з-за мяжы хоча скарыстацца бязвізам каб пакаштаваць дранікі, папіць таннага піва на фестывале рускага рока ці памаліцца ў Будславе, патлумачце яму ці ёй, калі ласка, чаму гэта дрэнная ідэя. Сур’ёзна. А беларусы замежжа, што выходзяць на акцыі ў розных гарадах, могуць распавядаць не толькі пра беларускіх палітвязняў, а і пра такіх вось небаракаў -“шпіёнаў”.

Беларусь – прыгожая краіна, і аднойчы яна стане бяспечнай і (мы спадзяемся) прывабнай для турыстаў. Але зараз кожны замежнік моцна рызыкуе, а беларусам не патрэбны новыя закладнікі.

Свабоду Гжэгажу Гавелу!
Свабоду ўсім закладнікам!
Жыве Беларусь!