12 жніўня 1956 г нарадзіўся Мікалай Статкевіч. Моцны, упарты, справядлівы, сапраўдны афіцэр і сапраў…

12 жніўня 1956 г нарадзіўся Мікалай Статкевіч.

Моцны, упарты, справядлівы, сапраўдны афіцэр і сапраўдны палітык. Усё жыццё ён прысвяціў Беларусі, а Беларусь быццам не заўважала, жыла па-за палітыкай. За 30 гадоў шмат хто стаміўся, расчараваўся, з’ехаў. Толькі не Статкевіч. Ён працягваў верыць у беларусаў. Ён не ўбачыў на ўласныя вочы жнівень 2020 г, але без Мікалая Віктаравіча і такіх, як ён, тыя падзеі, тое фантастычнае абуджэнне краіны і народа было б немагчымым.

Мікалай Статкевіч ужо 915 дзён у рэжыме інкамунікада, бо рэжым заўсёды баяўся яго голасу і імкнуўся заглушыць яго. Але мы ведаем – ён працягвае верыць у беларусаў. І пакуль на нашым баку такія людзі, няма нічога немагчыма.

З днём народзінаў, герой Беларусі!
Жыве Беларусь!

Каментарыі адключаныя.