«Да яго падляцелі і пачалі яго біць так, што гэта было проста жэсць». Пяць гадоў таму быў забіты Аля…

«Да яго падляцелі і пачалі яго біць так, што гэта было проста жэсць». Пяць гадоў таму быў забіты Аляксандр Віхор

25-гадовы хлопец памёр у ноч з 11 на 12 жніўня ў рэанімацыі бальніцы Гомеля, куды яго прывезлі з СІЗА пасля неаднаразовых збіванняў увечары пасля затрымання. Аднак СК адмовіў ва ўзбуджэнні крымінальнай справы па факце смерці Віхора — «у чыіх-небудзь дзеяннях не было ўстаноўлена ніякага злачынства». Афіцыйная прычына смерці — «захворванні сардэчна-сасудзістай сістэмы, якія раптам абвастрыліся».

Сёння мы ўзгадваем нашу размову з гамяльчуком, якога 11 жніўня сілавікі этапавалі ў адным «стакане» спецтранспарту АМАПу з Аляксандрам.

«...Калі ён павярнуўся і пачаў нешта там… клікаць маму і нешта там, каб яго выпусцілі. Тады да яго падляцелі і пачалі яго біць так, што гэта было проста жэсць… Па-мойму, былі два чалавекі з дубінкамі, якія збівалі яго з усёй сілы».

«У 3:35 Саша памёр». Сведчанні катаванняў Аляксандра агучвае акторка Крысціна Дробыш

Каментарыі адключаныя.