Святлана Ціханоўская — да дня народзінаў Алеся Пушкіна«Сёння Алесю Пушкіну споўнілася б 60 гадоў. Ма…

Святлана Ціханоўская — да дня народзінаў Алеся Пушкіна

«Сёння Алесю Пушкіну споўнілася б 60 гадоў. Мастак пакінуў пасля сябе жывую творчую спадчыну і прысутнасць, якая глыбока адгукаецца ў нашай культурнай памяці. Алесь паказваў любоў да Беларусі ў сваіх працах і ўчынках — смелых, адкрытых, поўных чалавечай годнасці. Рэжым закатаваў Алеся за кратамі, але ягоныя творы, дух і мужнасць працягваюць натхняць беларусаў і беларусак.

У Варшаве адкрываецца выстава «Застацца/Zostać», прысвечаная памяці Алеся і тым каштоўнасцям, якія ён нёс праз сваё мастацтва. Я збіраюся наведаць выставу і буду радая вас там пабачыць, каб разам успомніць нашага творцу. Гэта магчымасць адчуць сувязь з тымі, хто працягвае гаварыць праз мастацтва і падтрымаць беларускіх творцаў, якія не згубілі голасу нават у выгнанні».


Падрабязней пра выставу можна даведацца ў Instagram @pushkinart і на старонцы праекта: alespushkin.com.

Выстава пройдзе з 6 па 20 жніўня ў дворыку Музея Вольнай Беларусі (Foksal 11, Warszawa).

Уваход вольны. Урачыстае адкрыццё — 6 жніўня а 19:00.