​​У Беларусі 300 экстрэмісцкіх фарміраванняў. “Юбілейным” трохсотым стала анархісцкае “Аўтаномнае дз…

​​У Беларусі 300 экстрэмісцкіх фарміраванняў. “Юбілейным” трохсотым стала анархісцкае “Аўтаномнае дзеянне”.

Сама канцэпцыя “экстрэмісцкага фарміравання” даўно зрабілася сімвалам недазаконня: прыдумляюць яго мянты (нават не “суд”), і звычайна калі чалавек ужо арыштаваны, а што яму прад’явіць – незразумела.

Але тут пацукі змаглі здзівіць. Бо “Аўтаномнае дзеянне” не існуе 15 гадоў, а Мікола Дзядок і Аляксандр Францкевіч ужо атрымлівалі крыміналку ў 2011 г. Відавочна, новая справа прыдумана для таго, каб дадаць ім тэрміны.

Шмат гадоў таму актывістамі анархісцкага руху рабіліся маладыя, разумныя, адукаваныя людзі, якія хацелі змяніць краіну – і свет – да лепшага. Улада імкнулася прадставіць іх такімі небяспечнымі хуліганамі, але анархісты бясплатна раздавалі ежу бяздомным, арганізоўвалі збор адзення і рэчаў для бедных, дапамагалі дзіцячым дамам. Грамадзяне рабілі тое, што павінна была рабіць дзяржава. Дзяржава ж разганяла іх дабрачынныя акцыі. А калі анархісты апынуліся ў спісе нешматлікіх яшчэ палітвязняў, то адмовіліся пісаць прашэнні аб памілаванні.

Смелыя, прынцыповыя, разумныя, справядлівыя. Іх не зламаў першы тэрмін, іх не зламаў свет, у які яны тады выйшлі пасля калоніі, – свет не змяніўся і быццам бы не заўважыў іх подзвігу. Не зламаў іх і новы тэрмін, і чарговы “суд” не зламае, бо хлопцы былі да ўсяго гатовыя з самага пачатку.

2020 год стварыў шмат герояў, але героі былі і раней. І гэтым героям не патрэбна прызнанне, ці ўзнагароды. Ім патрэбна справядлівае грамадства. Беларусь будзе вольнай, але якой яшчэ яна будзе? Мы спадзяемся , што справядлівай. Бо будаваць яе дапамогуць такія людзі.

Свабоду анархістам!
Свабоду ўсім палітвязням!
Жыве Беларусь!