Пяць гадоў таму, здаецца, ні ад Віктара, ні ад Эдуарда Бабарыкаў ніхто не чакаў асаблівага гераізму …

Пяць гадоў таму, здаецца, ні ад Віктара, ні ад Эдуарда Бабарыкаў ніхто не чакаў асаблівага гераізму – ні народ, ні ўлада. Бо людзі заможныя, прывычныя да добрай ежы, камфортнага жыцця і павагі, і раптам – беларуская турма, катаванні і пагрозы роднаму чалавеку. А выйшла так, што Віктар і Эдуард апынуліся ў спісе наймацнейшых. І адвакатка, і іншыя зняволеныя былі ўражаныя, як годна трымаюцца бацька і сын. Нават у відэа, якое паказала прапаганда, Бабарыка-старэйшы кажа моцнае і аптымістычнае “усіх люблю”.

За пяць гадоў шмат чаго здарылася, і некаторыя публічныя фігуры расчаравалі: нехта стаміўся і знік, іншы забыўся пра лукашэнку і ваюе з Ціханоўскай, трэці хоча з рэжымам дамаўляцца. Гэта сумна, і гэта жыццё. Але час паказаў нам і іншае: у галоўных фігурах беларусы ўсё ж не памыліліся.

Свабоду годнаму бацьку і годнаму сыну!
Свабоду ўсім палітвязням!
Жыве Беларусь!