«Ні кроплі не аддаваць ім». Шчырае інтэрв’ю «Белсата» з былым палітвязнем Андрэем Чапюком
«Як мінімум – трэба пісаць лісты. Трэба спрабаваць пісаць. Я так скажу: не ўсе лісты не даходзяць. Некаторыя ўсё ж прарываюцца. Нячаста, але здараецца. Проста ўсё адно трэба нешта рабіць, трэба неяк дапамагаць. Калі ёсць магчымасць штосьці зрабіць тут, гэта можа дапамагчы людзям там»;
«Я не даваў сябе зламаць, не дазваляў, каб сістэма магла зрабіць гэта. Бо гэта маё жыццё, мой лёс – і нельга такое дарыць. Гэта няправільна. Сваё трэба пакідаць сабе, і ні кроплі не аддаваць ім»;
«Метадаў, каб размазаць, у іх шмат, у тым ліку зусім нялюдскіх. Аператыўныя супрацоўнікі ГУБАЗ прыходзілі да Марфы Рабковай, калі не стала яе таты. Гэтым карысталіся, спрабавалі націснуць на яе, каб дала паказанні на сваіх падзельнікаў. Казалі, што бацька памёр з-за яе. Не атрымалася ў іх. Што такім чынам ціснулі, зафіксавана ў справе. Але суд з абыякавасцю да гэтага паставіўся, не палічыў ціскам. А гэта факт: яны шантажавалі смерцю».