Сення, 12 чэрвеня, у Мінскім гарадскім судзе прагучалі жорсткія прысуды за салідарнасць з палітзняволенымі – тэрміны ад 2 да 5 гадоў пазбаўлення волі.
У кастрычніку 2024 года пачаліся рэйды па сваяках палітзняволеных і былых палітзняволеных – людзей забіралі на допыты, садзілі на 15 содняў і судзілі па КаАП на вялікія штрафы за атрыманне дапамогі. Як мінімум 51 чалавек трапіў пад рэпрэсіі.
20 снежня 2024 на праўладных медыя з’явілася відэа, у якім прапагандысты сцвярджалі пра затрыманых людзей па справе супрацы з Фондамі дапамогі.
У выніку гэтай аперацыі на лаве падсудных апынуліся тры чалавекі, якіх затрымалі ў жніўні і верасні 2024 года. Сёння ў Мінскім гарадскім судзе былі агучаны прысуды:
Любоў Драгель – 3 гады пазбаўлення волі ва ўмовах агульнага рэжыму
Аляксандр Якушкоў – 2 гады пазбаўлення волі ва ўмовах агульнага рэжыму
Яўген Бойка – 5 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму
Падтрымаць палітзняволеных вы можаце любымі даступнымі сродкамі: правесці акцыю салідарнасці, даслаць невялікую пасылку з-за мяжы або напісаць ліст праз наш сайт https://stayrebel.fun/letter (даступны без VPN).