Ціханоўскі не быў першым арыштаваным кандыдатам у прэзідэнты – здавалася, усё гэта мы бачылі раней, дыктатура пачалася не ў 2020 г, і наўрад ці нават гісторыкі назавуць дакладную дату. Мабыць, нехта чакаў, што старонку зноў прыйдзецца перагарнуць, а асабліва на гэта спадзяваліся ўлады. Ужо потым, пасля забойстваў і катаванняў, стала зразумела, что перагарнуць старонку не атрымаецца.
Зараз людзі адчуваюць сябе стомленымі, беларусы і ў краіне, і па-за межамі яе жывуць у вялікім стрэсе. Лёгка здацца і пачаць шкадаваць сябе. Але ў гэтыя дні мы думаем пра першых палітвязняў 2020 г. Пяць гадоў, некаторыя – у рэжыме інкамунікада. І яны не зламаліся і не здаліся. Адкуль мы ведаем, калі людзі без сувязі нават з сем’ямі? Бо для пацукоў гэта была б вялікая перамога – перамога, якую яны так і не атрымалі. У любога зламанага кандыдата ў прэзідэнты адразу б узнікла не проста сувязь са светам – былі б эфіры на тэлебачанні, і можа нават блог, як у Пратасевіча. І можа нават адносная свабода. Як у Пратасевіча.
Але ўся краіна адносна жыве ў адноснай свабодзе, і добра разумее, чым адносная свабода адрозніваецца ад сапраўднай. А людзі за кратамі разумець нават лепш. Здацца зараз – гэта здрадзіць і ім, і краіне, і сабе. Шлях да волі доўгі – але мы мусім прайсці яго.
Свабоду ўсім палітвязням!
Свабоду Беларусі!
Жыве Беларусь!