З нагоды Дня палітвязня прыводзім цалкам апошні верш забітага камуністамі Міхася Чарота «Прысяга»
Верш аб асабістай невінаватасці паэта. Гэты тэкст Чарот напісаў на сцяне менскай унутранай турмы НКВД. Там яго ўбачыў і запомніў другі паэт, асуджаны камуністамі ў 1940-м на 8 гадоў лагераў, а ў 1949-м паўторана арыштаваны і сасланы Мікалай Хведаровіч.
Вось, што ўзгадваў Хведаровіч: «У 1939 годзе я быў пераведзены ў адзіночную камеру. Уважліва агледзеў сцены ў пошуках надпісаў – і вось у куце прачытаў тэкст верша, надрапаны нечым вострым на сцяне. Гэта была апошняя сустрэча з маім каханым паэтам і сябрам Міхасём Чаротам. Гадамі я захоўваў гэтыя яго словы ў сэрцы».
Прысяга Я не чакаў І не гадаў, Бо жыў з адкрытаю душою, Што стрэне лютая бяда, Падружыць з допытам, З турмою. Прадажных здрайцаў ліхвяры Мяне заціснулі за краты. Я прысягаю вам, сябры, Мае палі, Мае бары, Кажу вам — я не вінаваты!» 1937 год.