«Я ганаруся прадстаўляць тут Беларусь і беларусаў. Усе размовы пра бяспеку: як спыніць вайну, як дапамагчы Украіне, як абараніць дэмакратыю ў Еўропе.
Я казала: Беларусь — гэта частка Еўропы. І бяспека Еўропы — немагчымая без вольнай Беларусі. У гэты гістарычны момант важна, што ў Еўропе гучыць голас Беларусі.
Мы хочам, каб нас бачылі не як працяг дыктатуры, а як вольны і годны народ, які змагаецца за сваё месца ў еўрапейскай сям’і».
Святлана Ціханоўская тлумачыць, чаму яна прадстаўляе Беларусь на саміце Еўрапейскай палітычнай супольнасці ў Албаніі, дзе сабраліся лідары 46 краін — ад Зяленскага да Макрона і Мелоні.
У гэтым звароце: – Як Беларусь гучыць на міжнароднай арэне – Чаму бяспека…