Святлана Ціханоўская – пра смерць былой палітзняволенай Тамары Каравай:
«Даведалася пра трагічную навіну — памерла Тамара Каравай, былая палітзняволеная, жанчына, якая правяла за кратамі амаль два гады. Тамару адправілі ў турму за звычайны лайк у інтэрнэце. Яе пакаралі зняволеннем, а потым — за тры месяцы да канца тэрміну — нібыта «памілавалі», каб паказаць «міласэрнасць» рэжыму Лукашэнкі. Гэта не акт высакароднасці, гэта — цынічная спроба схаваць злачынства.
Выпусціць чалавека, калі яго арганізм ужо зломлены — гэта не памілаванне, гэта хаванне доказаў забойства. Рэжым Лукашэнкі не шкадуе ні жанчын, ні хворых, ні старых. Ён кідае людзей у вязніцы за лайкі, словы і думкі, а потым ціха знішчае іх здароўе і чалавечую годнасць. І тое, як гэты рэжым забіў Тамару — не адзінкавы прыклад. Мы памятаем гісторыі Святланы Круцікавай, Анны Кандраценка, Валянціна Іваноўскага. І, на вялікі жаль, наўрад ці ў гэтым спісе пастаўленая кропка…
Я хачу выказаць глыбокія спачуванні родным і блізкім Тамары: яе сыну, яе партнёру. Гэта жудасная трагедыя, якая не павінна была здарыцца. Мы працягнем змагацца за ўсіх палітвязняў. Мы патрабуем не ціхага вызвалення перад смерцю, а справядлівасці. Не замоўчвання і падману, а пакарання вінаватых у катаваннях і смярцях».