Памерла 45-гадовая экс-палітзняволеная Тамара Каравай, якую летась вызвалілі па памілаванні
Жыхарку Лунінца адправілі ў калонію на два гады за «паклёп на Лукашэнку». Яе «злачынства» — лайк на публікацыі ў «Аднакласніках», дзе Лукашэнка называўся дыктатарам. Прысуд вынесла суддзя Кацярына Клеўжыц.
Тамара Каравай была ў ліку памілаваных 20 жніўня 2024 года. Яна вызвалілася на тры месяцы раней за прызначаны ёй тэрмін.
Пра смерць жанчыны «Нашай Ніве» паведамілі яе знаёмыя. Афіцыйная прычына — не вытрымала сэрца. Дакладная дата смерці невядомая, аднак Тамара была апошні раз анлайн «Укантакце» 23 красавіка 2025 года.
Праваабарончы цэнтр «Вясна» выказвае спачуванні родным і блізкім Тамары